У Беларусі павышаюцца сутачныя

З 2 лістапада ў Беларусі павышаюцца сутачныя. За адзін дзень камандзіроўкі ў межах краіны цяпер можна будзе атрымаць 44 тысячы рублёў. Расходы па найму жылля будуць аплачвацца ў памеры 13 тысяч рублёў у суткі, паведамляе БелТА.

Павялічваецца і памер бюджэту пражытачнага мінімума. Павелічэнне складзе амаль 30%. Зараз ён будзе роўны 575 тысячам рублёў.