У Беларусі плануецца разгрузіць суды ад бясспрэчных спраў

Міністэрства юстыцыі распрацоўвае праект нарматыўна-прававога акта, які закліканы разгрузіць суды ад бясспрэчных спраў. Аб гэтым паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення норматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Ганна Шпак 10 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску, паведамляе БелаПАН.

Паводле яе слоў, бясспрэчнымі, напрыклад, з'яўляюцца запазычанасці па аплаце за кватэру, па ўзятай напракат маёмасці. Прапаноўваецца ўскласці функцыю па разглядзе бясспрэчных спраў на натарыусаў.

Як паведаміла Шпак, на працягу двух гадоў Мінюст таксама вядзе работу па распрацоўцы закона "Аб зваротах грамадзян". Закон накіраваны на ўдасканальванне ўзаемаадносінаў дзяржавы і грамадзян. На сёння законапраект знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў, ажыццяўляецца яго дапрацоўка.