У Беларусі плануецца сырны фэст

Мінспорту прапанавала, каб арганізавалі яго беларускія сыраварні. Першы, хто адгукнецца на прапанову, і выступіць арганізатарам мерапрыемства. Сырны фэст можа атрымаць прапіску ў любой вобласці Беларусі, адзначае БЕЛТА.

Мінспорту спасылаецца на замежныя прыклады. Так, у Іспаніі праводзіцца "Таматавы фэст", у Нямеччыне — піўны Актоберфест. Сырныя фэсты ладзяцца ў Вялікабрытаніі, ЗША і Канадзе.