У Беларусі працуюць нават 90-гадовыя пенсіянеры
Больш за 23% беларускіх пенсіянераў працягваюць працаваць. Пра гэта паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Паводле статыстычных дадзеных, на 1 студзеня 2013 года ў нашай краіне налічваецца 2 мільёны 512 тысяч 200 пенсіянераў. З іх больш за 586 тысяч працягваюць працаваць.
БЕЛТА адзначае, што сярод іх ёсць 363 жанчыны і 550 мужчын ва ўзросце 80-89 гадоў. Працягваюць працаваць 7 мужчын, якім ужо больш за 90 гадоў.
Фота — bymedia.net