У Беларусі праходзіць суботнік
Прадпрыемствам і арганізацыям краіны ў гэты дзень рэкамендуецца “на добраахвотнай аснове” заняцца добраўпарадкаваннем і прыборкай тэрыторый.
50% сродкаў, заробленых на суботніку 21 красавіка, таксама “добраахвотна” пералічаць на будаўніцтва музея Вялікай айчыннай вайны, які ўзводзіцца на сталічным праспекце Пераможцаў каля стэлы.
У сённяшнім суботніку бярэ ўдзел і Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА. Ён працуе на будаўніцтве аквапарка ў Мінску.