У Беларусі пройдзе першы конны фестываль

Праграму фестывалю адкрые конны парад, дзе можна будзе ўбачыць скакуноў з беларускіх конеферм і агратурыстычных комплексаў, паведамляе БелТА. Акрамя гэтага гледачы пабачаць сапраўдны цырк, дзе разнастайныя коні будуць дэманстраваць свае здольнасці ў яздзе на манежы і выкананні розных трукаў.

Акрамя сучасных коней на фестывалі можна будзе пабачыць і старажытных. Ва ўдзельнікаў фестывалю будзе магчымасць паназіраць за сярэднявечнай рыцарскай бітвай.