У Беларусі прыдумалі, як спыніць фінансавыя піраміды
Папраўкі ў закон "Аб рэкламе" набудуць моц у ліпені 2013-га.
У рэкламе забароняць словы "бясплатна" і "падарунак", а таксама "0 рублёў" і падобныя, калі ажыццяўленне рэкламаванай паслугі прадугледжвае аплату.
Каб спыніць фінансавыя піраміды, папраўкі прадугледжваюць забарону рэкламы дзейнасці асоб, "не зарэгістраваных у якасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў па прыцягненні грашовых сродкаў, электронных грошай і іншай маёмасці".
Мінгандлю мае намер надаць асаблівую ўвагу рэкламе, якая ўводзіць спажыўца ў зман аб характарыстыках тавараў і паслуг праз прадастаўленне няпоўнай інфармацыі, паведамляе БелаПАН.
Фота — bymedia.net