У Беларусі сёння адзначаецца Дзень нацыянальнага пісьменства
Ён праводзіцца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
Упершыню Дзень беларускага пісьменства прайшоў у Полацку. Сталіцамі яго былі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір і іншыя гарады. Сёлета 18-ае па ліку свята праходзіць у горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці.