У Беларусі ствараецца “Кодэкс пра культуру”
Мінкульт распрацаваў грунтоўныя мерапрыемствы па падтрымцы беларускай мовы.
У Беларусі ствараецца “Кодэкс пра культуру” — складанка нарматыўных дакументаў, якія тычыцца развіцця культуры і нацыянальнай мовы.
Увогуле, у сiстэме культуры распрацаваныя грунтоўныя мерапрыемствы па падтрымцы менавiта беларускай мовы.
“Усе нашыя галiновыя праграмы i апошняя дзяржаўная праграма “Культура Беларусi на 2011-2015 гг.”, прадугледжваюць асобныя мерапрыемствы па папулярызацыi беларускай мовы”, — заявіў намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі.