У Беларусі сёння афіцыйна стартуе ўступная кампанія 2013 года
У ВНУ ў аўторак пачынаецца запіс на прафесійна-псіхалагічную гутарку.
Яе павінны прайсці будучыя дыпламаты, упраўленцы, мытнікі, журналісты і прававеды. Запісацца на гутарку або адправіць дакументы па пошце можна па 31 сакавіка ўключна. Прафесійна-псіхалагічная гутарка будзе праводзіцца з 5 па 30 красавіка, паведамляе Першы тэлеканал.
Фота — sb.by