У Беларусі ўпершыню пройдзе чэмпіянат Еўропы U12 па бейсболе

Пра гэта паведаміў БелаПАН дырэктар бейсбольнага клуба "Брэсцкія зубры" Ігар Лукашэвіч.

У чэмпіянаце возьмуць удзел каманды з Аўстрыі, Літвы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Украіны, Чэхіі і Беларусі (гульцы 1999 года нараджэння і маладзейшыя).

Каманды раздзелены на дзве групы. Беларусы ўвайшлі ў групу, дзе будуць выступаць каманды Расіі, Украіны і Аўстрыі. Дзве лепшыя каманды кожнай групы выходзяць у паўфінал. Астатнія згуляюць за 5—8-е месцы.

Паводле слоў Лукашэвіча, рашэнню Еўрапейскай канфедэрацыі бейсбола правесці ў Брэсце чэмпіянат Еўропы U12 садзейнічала паспяховая арганізацыя ў горадзе Кубка Еўропы па бейсболе ў 2006, 2008 і 2010 гадах, а таксама ўвод у эксплуатацыю восенню 2010 года першага ў Беларусі бейсбольна-сафтбольнага стадыёна. Ён пабудаваны побач з бейсбольным стадыёнам, які быў адкрыты летам 2005 года.