У Беларусі выраслі кошты нават на сэкс-паслугі
За апошнія сем гадоў кошты на беларускім рынку сэкс-паслуг выраслі ў чатыры разы.
Як паведаміла "Салiдарнасцi" крыніца ў МУС, за гадзіну сталічныя прастытуткі бяруць каля ста долараў. Сем гадоў таму тарыф жрыц кахання вагаўся ў межах 20-25 даляраў за гадзіну.
"Складана сказаць, ці залежыць павышэнне расцэнак ад росту коштаў на газ і паліва або з паляпшэннем якасці секс-паслуг, — дадала кампетэнтная крыніца. — У адрозненне ад краін Еўропы, дзе легалізаваная прастытуцыя, у нас кожная дзяўчына самастойна ўсталёўвае свой прэйскурант. Напрыклад, трэба ёй аплаціць вучобу ва ўніверсітэце або арэнду жытла — яна ўздымае кошт".
У залежнасці ад узросту і знешніх дадзеных сталічныя прастытуткі бяруць за свае паслугі ў сярэднім 100 долараў за гадзіну.
Па словах крыніцы, танней каштуюць "плечавыя" — прастытуткі, якія стаяць на трасе. Гадзіна мілавання абыйдзецца кіроўцу ў 30-40 долараў.
Прастытуткі, якія "працуюць" у гатэлях і рэстаранах, просяць за ноч ад 300 да 500 долараў.