У Беларусі жывуць 838 бежанцаў
Такі статус атрымалі грамадзяне 14 краін свету.
Найбольшую групу складаюць бежанцы з далёкіх краін, перш за ўсё з Афганістана. 590 грамадзян гэтай краіны маюць у Беларусі адпаведны статус. Сярод іншых наперадзе спісу грамадзяне Грузіі -- іх 135, Таджыкістана –- 32 і Азербайджана -– 29. З экзатычных краін можна пералічыць Эфіопію, Камерун, Ліберыю.
Усяго міграцыйныя органы Беларусі з 1997 года, пачатку правядзення працэдуры прызнання бежанцам, звярнуліся каля 3300 асобаў, якія шукаюць прытулак, паведамляе БелТА.