У Беларусі зноў даражэе цукар
Новы кошт складзе 7 тысяч рублёў за кілаграм. Гэта больш за стары амаль 17%.
Пастанова Міністэрства эканомікі аб падвышэнні коштаў на цукар уступае ў сілу ўжо заўтра. Гэта пятае павышэнне цаны на цукар у бягучым годзе. У студзені і лютым ён падаражэў на 10%, у траўні - амаль на 40%, у верасні - на 20%.
У сувязі з чуткамі пра падвышэнне цаны на цукар
летам бягучага года назіраўся ажыятажны попыт на гэты прадукт. Улады абяцалі, што цукар не будзе даражэць да
пачатку перапрацоўкі новага ўраджаю цукровых буракоў. Іх масавая
ўборка пачалася ў верасні, паведамляе БелаПАН.