У беларускім войску плануецца скасаваць дысбат
Наяўнасць дысцыплінарнага батальёна ва Узброеных сілах губляе сэнс. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.
Па яго словах, якія пераказвае БелаПАН, цяпер на заканадаўчым узроўні разглядаецца пытанне пра скасаванне дысбата. Прычынай называецца зніжэнне злачыннасці ў войску. Так, у 1994 годзе каэфіцыент злачыннасці быў 10,9, у мінулым годзе — 2,71. У краінах блізкага замежжа гэты паказчык дасягае 17, сцвярджае Мінабароны.
У выпадку ліквідацыі дысбата вайскоўцы, якія здзейснілі злачынствы, будуць адбываць пакаранне на мінскай гарнізоннай гаўпвахце. Там яны могуць знаходзіцца да паўгода.