У Бельгіі разбіўся аўтобус з падлеткамі, ёсць ахвяры

Здарэнне адбылося 14 красавіка непадалёк ад Антверпена. У школьным аўтобусе, зарэгістраваным у Расіі, знаходзілася група падлеткаў 15-17 гадоў. Звесткі наконт грамадзянства школьнікаў у розных крыніцах адрозніваюцца. МНС Расіі пацвярджае, што ў аварыю трапілі 16 дзяцей з Валгаграду, але ахвяраў сярод іх няма.

Тым часам польскія СМІ паведамляюць, што ў аўтобусе былі падлеткі з Польшчы і Украіны. Прадстаўнік амбасады Польшчы ў Бельгіі Ян Цыбула заявіў РИА Новости, што аўтобус быў польскі і ехаў з Валгаграду ў Парыж.

Абставіны здарэння і колькасць пацярпелых удакладняецца.