У Бешанковіцкім раёне моцныя дажджы затапілі мост
Нізкаводны мост праз раку Ула забяспечваў пад’езд да вёскі Ульянаўка.
Ад пачатку лістапада ў раёне выпала 73 мм ападкаў пры дэкаднай норме 18 мм. У выніку гэтага мост і затапіла. Цяпер узровень вады над палатном моста складае 10-15 см.
Затапленне ледзь не адрэзала вёску Ульянаўка ад навакольнага свету, але цяпер дабірацца да яе трэба аб’яздным шляхам праз вёску Бальбінава Ушацкага раёна, паведамляе БЕЛТА.
Ва Ульянаўцы жыве 77 чалавек, з іх 8 дзяцей школьнага ўзросту. Пакуль для пераправы праз раку задзейнічалі лодку на пяць месцаў.