У бліжэйшыя суткі ў Беларусі месцамі будзе да мінус 32 градусаў
Пра гэта папярэджвае Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.
У бліжэйшыя некалькі сутак у нашай краіне захаваецца вельмі халоднае надвор'е: у начныя гадзіны на большай частцы тэрыторыі тэмпература паветра чакаецца мінус 25-29°С, месцамі мінус 30-32 градусаў.
2 лютага сіноптыкі абяцаюць пераменную воблачнасць. Месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 3-8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 21-28, па паўночным усходзе месцамі да мінус 30, днём мінус 16-23 градусаў, інфармуе БелаПАН.