У Брэсце абрабаваны абменнік "Абсалютбанка"

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", злачынец знёс блізу 1000 даляраў. Міліцыя спрабуе аператыўна яго затрымаць. На выгляд злачынцу 20-25 гадоў, апрануты ў вельветавую шапку, пры сабе меў прадмет, падобны да зброі.

Такія абрабаванні ў Беларусі — рэдкасць, і асабліва з імі не шанцуе “Абсалютбанку”. Год таму цягам тыдня ў Мінску былі абрабаваныя два яго абменнікі.