У Брэсце АМАП сарваў хардкор-канцэрт
Па розных звестках, было затрымана ад 50 да 70 чалавек.
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", мерапрыемства праходзіла ўвечары 18 студзеня у клубе "Рок-кафе". Каля 21.00 гадзін супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўсіх гледачоў і музыкантаў. Іх даставілі ў апорны пункт міліцыі ў мікрараёне "Паўднёвы". Пасля перапісу асабістых дадзеных да 23.00 усіх адпусцілі.
Са словаў відавочцаў, прычыны затрымання не былі названыя. Афіцыйнай інфармацыі па гэтым факце пакуль няма.