У Брэсце граната спыніла сварку сабутэльнікаў
Здарэнне адбылося ўдзень 28 кастрычніка.
49-гадовы мужчына пасварыўся са сваімі сабутэльнікамі пасля распіцця спіртных напояў. Яго апошнім аргументам стала граната, якую ён кінуў у прысутных у доме.
У выніку выбуху асколачныя раненні атрымала 43-гадовая сужыцелька мужчыны і яго 39-гадовы знаёмы. Іх шпіталізавалі. Следчыя органы высвятляюць акалічнасці здарэння, інфармуе БелаПАН.