У Брэсце Мухавец пачаў падтапліваць дамы (фота)
Рака выйшла за бетонныя пліты набярэжнай каля Варшаўскага моста.
Брэсцкія выратавальнікі паведамляюць пра нязначныя пакуль падтапленні ў рысе горада. Ваду адпампоўвалі з некалькіх падвалаў у мікрараёнах Бярозаўка і Дуброўка.
Дарэчы, на пятніцу прагноз у Брэсце абяцае ўжо +19. Так што можна чакаць павелічэння паводкі.

