У Брэсце на новы маршрут адправілі дзіравы тралейбус (фота)
Праз дзіркі ў падлозе салона бачны асфальт.
Маршрут № 9 адкрылі днямі. Ён звязвае ўсходнюю ды паўднёвую часткі горада і цэнтр. У чацвер на маршруце рухаўся тралейбус з відавочнымі пашкоджаннямі. Збольшага прыкрылі дзве дзіркі з галаву велічынёй над заднімі коламі. Тым не менш, можна было адсочваць рэльеф дарогі і зярністасць асфальту проста падчас руху.
Нагадаем, маршрут мае яшчэ адну адметнасць. Пры пад’ездзе да мікрараёна Паўднёвы ён перасякае чыгунку. Над ёй забаронена вешаць тралейбусныя правады, таму тралейбус будзе рухацца на дызельнай цязе. Тры такія машыны маюць купіць, а пакуль тралейбусы рухаюцца па скарочаным маршруце.



