У Брэсце падае пешаходны мост цераз чыгунку? (фота)
Жалезабетонны мост вядзе з горада да чыгуначнага вакзала.
Наверсе паміж плітамі ўтварылася касая шчыліна, выйшлі з зачаплення парэнчы.
З боку цэнтра горада лесвічны марш злева прылягае да верхняга насцілу без зазора, а справа зазор дасягае некалькіх сантыметраў. Жалезныя парэнчы абробленыя ў месцах злучэння і павінны ўтвараць адно цэлае, але рэйкі ніжняга яруса на 10-15 сантыметраў адстаяць ад адтулін, у якія яны павінны ўвайсці. Відаць, што раней іх нарошчвалі кавалкамі металу і зварвалі, але цяпер яны тырчаць свабодна.
З другога боку мосцік таксама мае значную трэшчыну ў месцы сыходжання лесвіцы і насцілу. Парэнчы лесвіцы там таксама “вісяць”, але адлегласць несутыку меншая: каля 5 сантыметраў.
Пры праходжанні цягнікоў мосцік вібрыруе. Тое самае адбываецца і калі па ім ідзе многа людзей.