У Брэсце паводка перарэзала праезд да Лядовага палаца (фота)

У Брэсце вада паднялася з учорашняга дня. У яе палон трапілі гароды былой вёскі Трышын, якая размяшчаецца паміж цэнтрам горада і мікрараёнам Усход. Таксама вада цалкам перарэзала выезд у бок Лядовага палаца.

Жыхары наракаюць на новы шлюз: маўляў, ніжэй па плыні вады ў Мухаўцы менш. У службе МНС ім параілі абыходзіцца ўласнымі сіламі, бо выратавальнікі працуюць на іншых аб’ектах.

У Прылуках (7 км ад Брэста) падтопленыя 11 падворкаў, 12 гаспадарчых пабудоваў і 1 жылы дом, паведамляе сайт tomin.by. Жыхары кажуць, што выратавальнікі не хочуць адкрываць шлюзы на меліярацыйных каналах, злучаных з ракой Шпанаўкай, і таму вада выйшла з берагоў.

Фота Еўрарадыё і tomin.by