Прапанову выбарца закінулі разам з бюлетэнем
Мужчыну запэўнілі, што так яна дакладна дойдзе да акруговай камісіі на разгляд.
Адбылося гэта 21 верасня ў Брэсце на ўчастку для галасавання №31. Факт парушэння зафіксавала назіральніца Маргарыта Вялічкіна.
Вялічкіна: "Мужчына паскардзіўся на адсутнасць празрыстай скрыні. Ён адмовіўся галасаваць да таго часу, пакуль не запішуць яго прапанову і не перададуць яе ў акруговую камісію. Старшыня выбарчага ўчастку прапанавала да бюлетэня прычапіць сашчэпкай аркушык са сваімі заўвагамі. У такім выглядзе гэта і адправілася ў скрыню для галасавання, нягледзячы на тое, што там, згодна з Выбарчым кодэксам, могуць знаходзіцца толькі бюлетэні і нічога лішняга".
Назіральнік лічыць, што выбарца папросту падманулі, каб атрымаць ягоны голас, а заява наўрад ці дойдзе да атрымальніка.