У Брэсце прайшоў перадвыбарчы пікет за вызваленне палітвязняў
Фота “сядзельцаў рэжыму” вывесілі на асобным стэндзе.
Пра акцыю паведаміў Аляксей Коўтун, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада):
“Мэта сённяшняга пікета была заклікаць да салідарнасці са зняволенымі ў Беларусі, якія пад час выбараў знаходзяцца ў турме. У нас быў стэнд з фатаграфіямі цяперашніх палітзняволеных, датамі іх нараджэння і адрасамі, на якія ім можна напісаць у месца зняволення”.
Таксама раздаваліся ўлёткі з падобнай інфармацыяй, сказаў спадар Коўтун. З яго словаў, пікет быў заяўлены ў гарадскім выканаўчым камітэце. Міліцыя прэтэнзій не выказала.
Акрамя партыйных колераў, акцыя прайшла і пад сцягам грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”
