У Брэсце з BMW знялі ўсё чатыры колы

Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкай вобласці, 8 студзеня ў міліцыю звярнуўся гаспадар "разутай” машыны — 36-гадовы мінчанін. Паводле яго словаў, невядомы скруціў колы напярэдадні ўначы. Апроч іх злодзей таксама прыхапіў бакавыя люстэркі задняга віду. Агулам кошт скрадзенага склаў амаль 22 мільёны рублёў.

Па факце крадзяжу распачатая крымінальная справа.