У Брэсце адзначылі Дзень правоў чалавека
Акцыю зладзілі актывісты Беларускага Хельсінскага камітэту і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Яе прымеркавалі да міжнароднага Дня правоў чалавека. Падчас акцыі актывісты распаўсюджвалі інфармацыйныя ўлёткі і бюлетэнь мясцовых праваабаронцаў “Берасьцейскае права” на рынках Брэста.
Актывісты раздавалі мінакам таксама брашуры Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Пасля акцыі ў офісе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) адбыўся круглы стол, паведамляе “Радыё Свабода”.