У Брэсце аварыйна сеў брытанскі самалёт

Паводле інфармацыі БелаПАН, у 18.36 брэсцкія выратавальнікі атрымалі ад авіядыспетчараў паведамленне пра аварыйную пасадку самалёта British Aerospace BAe-125.


Самалёт належыць прыватнай кампаніі United Airgroup Corp. Ён прапісаны на брытанскай выспе Мэн. Паветранае судна з аэрапорта французскага горада Ніца ў аэрапорт Дамадзедава ў Маскве пераганяў расійскі экіпаж з трох чалавек. 


Самалёту ўдалося шчасліва прызямліцца, пацярпелых няма. Дапамога выратавальнікаў не спатрэбілася. Меркаваная прычына аварыйнай пасадкі — адмова генератара левага рухавіка.