У Брэсце чорны спіс п'яных кіроўцаў публікаваць не плануюць

Нагадаем, што новы онлайн-сэрвіс ДАІ Гродзенскай вобласці выклікаў вялікі розгалас. Праз сайт аўтаінспекцыі можна даведацца, ці прыцягваўся той ці іншы чалавек да адказнасці за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. У базу ўвайшлі каля 9 тысяч кіроўцаў з Гродна і вобласці.

У Брэсцкай ДАІ, як піша "Брестская газета", пераймаць ідэю не збіраюцца. Там кажуць, што схіляюцца да больш пазітыўных прафілактычных мерапрыемстваў.