У Брэсце хочуць перайменаваць вуліцу, названую ў гонар тэрарыста
Гаворка ідзе пра вуліцу Сцяпана Халтурына, піша газета “Брестский курьер”.
На гэтай вуліцы ў цэнтры Брэста знаходзяцца абласная радзільня, сацыяльныя і дзіцячыя ўстановы. Ужо некалькі гадоў актывісты шлюць звароты ў брэсцкія органы ўлады і збіраюць подпісы, каб перайменаваць вуліцу Халтурына. Пасля выбуху ў Мінскім метро перайменаванне стала асабліва актуальным.
Прапануецца вярнуць вуліцы стары назоў “вуліца Грудок” (яна на ўзвышшы) або надаць ёй імя пісьменніка Васіля Быкава.
Нагадаем, што ў 1880 годзе ад бомбы нарадавольца-тэрарыста Сцяпана Халтурына загінулі 11 гвардзейцаў аховы рускага імператара, герояў руска-турэцкай вайны. Праз два гады Халтурын узяў удзел у забойстве кіеўскага пракурора, за што яго павесілі.