У Брэсце міліцыя ачапіла Цэнтральны ўнівермаг і міні-рынак

2  траўня ў другой палове дня каля ЦУМа побач з банкаматам супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый правяралі пакінутую сумку, паведамляе “Брестская газета”. За ачапленнем стаялі аўтамабілі “Хуткай дапамогі” і спецаўтамабіль сапёраў. Сумка апынулася пустой, гаспадара так і не знайшлі.