У Брэсце на адну акругу прэтэндуюць Статкевіч і Ляўковіч

Пра сітуацыю распавёў старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі:

Маслоўскі: "На 1-й выбарчай акрузе пададзеныя спісы ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Ганну Канюс, старшыню гарадской арганізацыі БСДП (Грамада), падтрыманую грамадскай кампаніяй “Гавары праўду”. Мы ведаем, што туды сама падаў спісы сваёй ініцыятыўнай групы былы старшыня БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч. Ніякага кантакту мы не маем, ніякіх перамоваў з Ляўковічам весці не будзем, бо ён проста былы сябра БСДП (Грамада)".

Таксама ёсць звесткі, што на гэтай акрузе спрабуе зарэгістравацца ініцыятыўная група Мікалая Статкевіча. Па словах Маслоўскага, калі гэтую групу зарэгіструюць, актывісты БСДП (Грамада) маюць намер з ёю супрацоўнічаць.

Нагадаем, што Статкевіч у свой час узначальваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю. Цяпер ён адбывае тэрмін зняволення за Плошчу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Дарэчы, на 1-й выбарчай акрузе рэгіструе сваю ініцыятыўную групу і Людміла Дзенісенка, старшыня гарадской арганізацыі Партыі левых “Справядлівы свет”.