У Брэсце нарадзіўся хлопчык-волат
Хлопчык вагою 5730 грамаў і ростам 60 сантыметраў нарадзіўся ў Брэсцкай абласной радзільні.
Як піша газета “Вечерний Брест”, такі выпадак адбыўся ўпершыню за апошняе дзесяцігоддзе. 28-гадовая маці волата ўжо мае дваіх дзетак, і гэтыя роды прайшлі натуральным шляхам і без ускладненняў.