У Брэсце Народны сход перанеслі на 10 снежня

Старшыня Брэсцкага аргкамітэту сходу Зінаіда Міхнюк патлумачыла, што новы сход вырашылі правесці пазней, каб прымеркаваць да дня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Спадарыня Міхнюка кажа, што трэба пачакаць, пакуль цукар стане 10 тысяч, а талоны — 2 тысячы. Тады, магчыма, з’явяцца незадаволеныя.

Сход плануецца зладзіць у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў, інфармуе Радыё Свабода. Тым часам, 11 лістапада Зінаіду Міхнюк чакае суд за правядзенне мінулага Народнага схода.