У Брэсце падаражэе праезд у маршрутках
З пачатку верасня паездка можа каштаваць 2000 рублёў.
Уладальнікі брэсцкіх маршрутак самі вырашаюць, якім будзе новы кошт праезду. Называюцца лічбы ў 1700, 1800 і 2000 рублёў, піша “Брэсцкая газета”. Да гэтага праезд у брэсцкіх маршрутках каштаваў 1580 рублёў. “Адмашкай” для падвышэння коштаў будзе публікацыя рашэння аблвыканкама.