У Брэсце падрыхтавалі падарунак ударнікам сацыялістычнай працы
Яны атрымаюць стоадсоткавую зніжку на рэтра-вечарыне “Назад у СССР” у адным з самых дарагіх рэстаранаў гораду.
Канцэптуальнае мерапрыемства-настальгія адбудзецца ў сядзібе "Рынькаўка" 4 лістапада. Атмасферу савецкіх часоў створыць адмысловая музыка і меню, у якім будзе прапанаваныя кілька на газеце, партвейн "777", плаўлены сырок і г.д.