У Брэсце павесіўся студэнт-замежнік

Цела 21-гадовага маладога чалавека знайшлі ў лесе каля Брэсцкай абласной бальніцы. Інцыдэнт адбыўся яшчэ 16-га сакавіка, але ва ўніверсітэце пра гэта даведаліся толькі ў панядзелак.

Вядома, што студэнт з Туркменістану навучаўся на 2-м курсе філалагічнага факультэта БрДУ. Па словах аднакурснікаў, напярэдадні ён развітаўся з дзяўчынай-беларускай, з якой сустракаўся апошнія тры месяцы.