У Брэсце прайшла прэзентацыя “палескага” нумару часопіса Arche
Тэматычны нумар "Палесьсе: народы, улады і войны" прэзэнтаваў галоўны рэдактар выдання Валер Булгакаў
Імпрэза адбылася 26 траўня ў Брэсце. Нягледзячы на сціплыя памеры памяшкання, аўдыторыя, якую спадар Булгакаў знаёміў з плёнам працы выдання, налічвала больш за 40 чалавек.
"Місія Arche — дапамагчы чытачу знайсці адказы ў тэмах, якія большасць не мае шанцы вывучыць самастойна. Гэтыя кніжкі для тых, хто не спыняецца на дасягнутым, хоча даведацца больш пра сваю нацыянальную
ідэнтычнасць", — паведаміў прысутным Валер Булгакаў.