У Брэсце пройдзе дабрачынны кірмаш hand-made
Падчас яго плануецца рэалізаваць сувенірную прадукцыю і вырабы hand-made.
Кірмаш "Дабрыня ў Брэсце" пройдзе 4 сакавіка ў кінатэатры "Беларусь", паведамляе "Брестская газета". Мэта акцыі — збор ахвяраванняў на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цэнтрах карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.
Ужо цяпер свой намер удзельнічаць у дабрачыннай акцыі выказалі рамеснікі, прыватныя прадпрыемствы горада, handmade-энтузіясты і школьнікі. Гандляваць жа вырабамі будуць не самі вытворцы, а валанцёры.