У Брэсце пройдзе кірмаш бясплатных рэчаў
Арганізаваць гандаль без грошай — фрымаркет — вырашылі акцёры тэатра “Крылы Халопа”.
Адкрываецца незвычайны кірмаш 23 чэрвеня ў 16:30 у Цэнтры культуры і вольнага часу. Сярод ахвочых аддаць свае рэчы ў добрыя рукі — ужо каля 20 чалавек. Пералік бясплатных тавараў разнастайны: ад відэакасет да вопраткі, з якой “выраслі” дзеці.
Фрымаркет — маленькі рынак, куды “гандляры” прыносяць непатрэбныя ім, але яшчэ добрыя рэчы, і бясплатна прапануюць іх іншым людзям, удакладняе газета "Рэспубліка".