У Брэсце пройдзе тыдзень фільмаў Анджэя Вайды
Азнаёміцца з кінастужкамі культавага польскага рэжысёра брэстаўчане змогуць з 22 па 28 верасня ў кінатэатры “Беларусь”.
У праграме найбольш вядомыя фільмы Вайды. Сярод іх экранізацыя паэмы Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш", а таксама лаўрэаты Оскара "Запаветная земля" і "Паненкі з Вілька" ды іншыя. Уваход на ўсе сеансы будзе вольным.