У Брэсце пройдзе выстава дэвіянтнага мастацтва

На ёй можна будзе пабачыць карціны пастаянных жыхароў мінскага псіханеўралагічнага дыспансера №3. Выстава будзе дзейнічаць 24 снежня у Цэнтры культуры і адпачынку ў мікрараёне Паўднёвы.

Імпрэза супадзе з акцыяй “Свабодны тэатр. Некралог”, на якой выступіць музыкальны гурт “Рацыянальная дыета”.

Дарэчы, 24 снежня будзе апошнім днём снежаньскага фестываля “10 год… і пахавальны карагод”. Яго завершыць “дыскач “Танец на костках”.