У Брэсце распачаў працу кіна-відэаклуб "Ракурс праўды"

У першы дзень удзельнікі клуба праглядалі расійскі дакументальны фільм “ЖКГХ” з цыклу праграм “Спецыяльны карэспандэнт” Аркадзя Мамантава. Як выявілася, шмат што з расійскага відэафільма актуальна і ў нашых, беларускіх,  рэаліях.

Як паведаміў актывіст кампаніі Марат Несцярэнка, падобны фармат дазваляе праводзіць мерапрыемствы і абмяркоўваць надзённыя праблемы горада з "наглядным дапаможнікам". Запрашацца на прагляд будуць цалкам розных гледачоў, у тым ліку журналістаў, чыноўнікаў і, вядома, усіх зацікаўленых асобаў, якім ёсць што сказаць па той ці іншай праблеме.

Кінапрагляд на зададзеную тэматыку цалкам можна ўвязаць са своеасаблівым фарматам “круглага стала”, дзе кожны жадаючы будзе мець магчымасць не толькі асабіста выказацца, але і пачуць меркаванне іншых, таксама лічыць актывіст.