У Брэсце распаўсюджваецца “Гімн праўдзе”
Песня была прэзентаваная на выступе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.
Цяпер яна разыходзіцца на дысках. У песні пяецца пра бераг Буга, каралеву Бону ды прадвесце прыходу праўды. Аўтар словаў — рэдактар газеты “Брестский курьер” Мікалай Аляксандраў.
Аляксандраў: "Тэкст “Гімна праўдзе” прыйшоў летась увосень. Гэта не сацыяльная замова, мне проста захацелася выпрабаваць сябе ў беларускай мове. Я з нараджэння рускі, але беларускую мову адчуваю, і вось атрымалася напісаць гэты і яшчэ два тэксты, якія таксама неўзабаве будуць пакладзеныя на музыку. Музыку склаў брэсцкі кампазітар Сяргей Любчук".
Поўны тэкст “Гімна праўдзе” апублікаваны ў газеце “Новы час”.