У Брэсце разбілі спорткар (фота)
“Шэўрале Карвет” ударыўся ў жалезную агароджу.
Перад гэтым ён сутыкнуўся з “Мерседэсам”, які кульнуўся праз агароджу і прызямліўся на аўтастаянку. Паводле папярэдняй версіі, на вялікай хуткасці “Шэўрале Карвет” падрэзаў “Мерседэс” і з трэцяй паласы з’ехаў на абочыну. Сведкі кажуць, што ў “Мерседэсе” ехалі дзяўчаты і што кіроўца спорткара, магчыма, хацеў пакрасавацца перад імі.
Аварыя адбылася на уездзе ў Брэст з боку трасы М1. Гэтае месца мае благую славу з-за разгулу ліхачоў і вялікай колькасці здарэнняў.
У ДТЗ з удзелам “Шэўрале Карвет” ахвяр, паводле папярэдніх дадзеных, няма. Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць расследаванне.

