У Брэсце разыгрываюць Кубак Беларусі па веславанні

5 траўня праходзяць фінальныя заезды. Спаборніцтвы з’яўляюцца этапнымі для кваліфікацыі на Алімпійскія гульні 2012 года ў Англіі. 


Але найперш гаворка ідзе пра кваліфікацыю на сёлетні чэмпіянат свету ў Славакіі напрыканцы жніўня. Падчас яго канчаткова вызначацца беларускія весляры-алімпійцы. 


Рысу пад спісам тых, хто паедзе ў Славакію, падвядуць на чэмпіянаце краіны ў канцы траўня. З дакладнай датай пакуль не вызначыліся. У трэнерскім штабе не абверглі версію, што прычынай гэтага стала фінансавая няпэўнасць.