У Брэсце спынілі трансляцыю тэлеканала ТНТ

Трансляцыя расійскага тэлеканала ТНТ у гарадскіх кабельных сетках спынілася з панядзелка, 16 студзеня. Па словах уладальнікаў кабельных сетак, забарону на паказ ТНТ выдала Міністэрства інфармацыі. Чыноўнікі заявілі, што ў тэлеканала скончылася дзеянне ліцэнзіі.