У Брэсце сталі часцей лавіць п'яных жанчын-кіроўцаў

Агулам за мінулы год даішнікі затрымалі больш за 8600 нецвярозых кіроўцаў. Гэта амаль на 600 менш, чым у 2010 годзе. З усіх злоўленых кіроўцаў 800 паўторна селі за руль нецвярозымі.

У ДАІ наракаюць, што часцей за рулём сталі трапляцца нецвярозыя жанчыны. Гэта звязана з тым, што колькасць жанчын-кіроўцаў вырасла.

Супрацоўнік ДАІ: "Цяпер шмат жанчын і дзяўчат вучыцца, каб атрымаць правы кіроўцы. Палова груп навучання — жанчыны. Масава атрымліваюць правы, і таму тэндэнцыя з п’янствам, на жаль, такая".

Дарэчы, летась на Брэстчыне жанчыны атрымалі больш за трынаццаць тысяч пасведчанняў кіроўцы. Прыкладна, гэта кожнае 7-е пасведчанне.